Наша гісторыя
8 (0212) 68-40-37
info@vitebskgiprozem.by
г.Витебск
ул.Правды, 32
Facebook Версия для слабовидящих

Гісторыя прадпрыемства

 

Холл предприятияГісторыя станаўлення УП "Праектный инстытут Віцебскгіпразем" непарыўна звязана з гісторыей праектнага інстытута «Белгіпразем». Загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР ад 9 мая 1961 года створана Віцебская абласная землеўпарадкавальная экспедыцыя, якая аб'яднала увесь вытворчы землеўпарадкавальны склад працуючых па землеўпарадкаванні калгасаў і іншых землекарыстальнікаў у вобласці. На той момант штат экспедыцыі склаў 130 чалавек.

Загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР ад 29 кастрычніка 1969 года № 386 Віцебская землеўпарадкавальная экспедыцыя пераўтворана у Віцебскій філіял праектнага інстытута «Белгіпразем».

У пачатку дзейнасці асноўная частка землеўпарадкавальных работ  прыходзілася на складанне праектаў унутрыгаспадарчага землеўпарадкавання. У 70-х гадах пералік землеўпарадкавальных работ значна пашырыўся. Значна палепшылася умовы і арганізація працы, якасць выпускаемай прадукцыы, наладжана палітычная і технічная вучоба спецыялістаў. Новы этап у развіцці прадпрыемства пачалося с таго моманту, калі у 1980 гаду было скончана будаўніцтва новага вытворчага будынка на вул. Праўды, 32, што дазволіла размясціць у адным месцы усю вытворчасць. Стары вытворчы будынак быў рэканструяваны пад жылыя памяшканні, у якіх і сёння пражываюць сем'і нашых супрацоўнікаў. У новым вытворчым будынку яшчэ на больш высокім узроўні была наладжана тэхнічная вучоба спецыялістаў, пакладзен пачатак пераузбраенню вытворчасці, што спрыяла паляпшэнню якасці работ, пашырэнню іх асартыменту і прыцягненню заказчыкаў.

У 2000 гаду філіял перайменаваны у даччынае унітарнае прадпрыемства «Праектны інстытут Віцебскгіпразем».

Почетная грамота

За увесь перыяд работы прадпрыемства узначальвалі 6 дырэктараў: Зелікаў П.І. (1961-1965гг.), Пракапенка Н.П. (1965-1970гг.), Гердаў Ф.А. (1970-1986гг.), Шархун Г.А. (1986-1998гг.), Лявонаў Л.А. (1998г.), а вытворчасць работ забяспечвалі 6 галоўных інжынераў: Пракапенка Н.П. (1961-1965гг.), Зарыцкій В.В. (1965-1975гг.), Савуноў В.П. (1975-1996гг.), Шыпуля М.В. (1996-1998гг.), Жукоўскій М.П. (1998-2005гг.). З 1998 года и па сакавік 2017 года прадпрыемства узначальваў Шыпуля Мікалай Васільевіч. З сакавіка 2017 па жнівень 2023 прадпрыемства узначальваў Данилаў Вячаслаў Нікіфаравіч. З 1 верасня 2023 на пасаду дырэктара заступіў Ісачэнка Ігар Уладзіміравіч. Галоўным інжынерам прадпрыемства з 2006 года з'яўляецца Мірановіч Уладимир Віктаравич.

Сучасны тэхнічны узровень абсталявання прадпрыемства, кваліфікаваны персанал, укараненне перадавых дасягненняў навукі і тэхнікі, высокая культура і арганізацыя вытворчасці дазволілі прадпрыемству пашырыць спектр сваіх паслуг.

Кожнае індывідуальнае працоўнае месца аснашчана сучасным абсталяваннем. Палявыя работы выконваюцца з дапамогай высокадакладных электронных прыбораў. Спадарожнікавыя тэхналогіі увайшлі у паўсядзённую практыку землеўпарадкавальніка. Усе выезды на палявыя работы ажыццяўляюцца на уласным аўтатранспарце.

30 сакавіка 2016 года прадпрыемству уручана Ганаровая грамата Віцебскага аблвыканкама за вялікі практычны і навучны ўклад у станаўленне і развіццё сферы землеўпарадкавання, дасягнення высокіх эканамічных паказчыкаў.