Семінар-нарада
8 (0212) 68-40-37
info@vitebskgiprozem.by
г.Витебск
ул.Правды, 32
Facebook Версия для слабовидящих

Семінар-нарада «Арганізацыя і кантроль якасці землеўпарадкавальных работ ва УП «Праектны інстытут Белгіпразем» і яго даччыных прадпрыемствах адбыўся 6 красавіка 2023 года ў вёсцы Варацэвічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Бобер Мікалай Паўлавіч, генеральны дырэктар УП "Праектны інстытут Белгіпразем" Шалыпін Уладзімір Вячаслававіч, першы намеснік генеральнага дырэктара УП "Праектны інстытут Белгіпразем" Абрагімовіч Павел Паўлавіч, прадстаўнікі даччыных унітарных прадпрыемстваў, начальнік аблвыканкама Карманаў Віталь Васільевіч, начальнік аддзела землеўпарадкавання Іванаўскага райвыканкама Бычык Валянціна Іванаўна, а таксама дэкан землеўпарадкавальнага факультэта УА БДСГА Пісецкая Вольга Мікалаеўна.

Удзельнікамі былі разгледжаны пытанні выканання даручэнняў згодна з Пратаколам семінара-нарады "Арганізацыя і кантроль якасці землеўпарадкавальных работ ва УП "Праектны інстытут Белгіпразем" і яго даччыных арганізацыях, вынікі маніторынгу якасці землеўпарадкавальных работ, работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, практыка прымянення заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель, план прыёму абітурыентаў на землеўпарадкавальны факультэт УА БДСГА ў 2023 годзе.

IMG 1

IMG 2

IMG 3

IMG 4